Home

Рэклама

Папярэдні запіс | Наступны запіс

ася
Па сьвежы ЛіМ езьдзіла на іншы канец гораду, на Несьцерава. Уж больна карцела пачытаць ЛЕГАЛаўскі артыкул пра кнігу "АнтыРЫФМАР" Міхася Южыка . Недарэмна езьдзіла. Парадаваў мяне гэты артыкул, узрушыў... Добра, што я нядаўна ў рэдакцыі казала, што ня так, што так у газеце... Недарэмна ўхваліла ідэю з рознымі меркаваньнямі на адну кнігу (твор)(тут Валерый Гапееў слушна заўважыў, што розныя яны адносна: так, артыкула С. Грышкевіча і Ж. Капусты на ягную аповесьць "Урок бясьпечнага сэксу" амаль аднолькавыя... Але пра гэта - пасьля), зь серыяй палемічных артыкулаў :)

Акрамя цікавага матэрыяла Леніда Галубовіча пра кнігу Южыка, які я зьмясьціла тут (павялічвайце ды чытайце. Выбачайце за падкрэсьліваньні... Звычка :)), ёсьць і артыкул-адказ Валерыя Гапеева на артыкулы Сяргея Грышкевіча, Алеся Паплаўскага, Жанны Капусты. Зрэшты гэты тэкст Гапеева ёсьць на ягоным сайце.

Зацікавілі мяне і артыкул Алесі Шамякінай пра аповесьць "Гандлярка і паэт" Івана Шамякіна, і мініацюры Уладзіміра Сьцяпана, і серыя матэрыялаў, прымеркаваная да 85-годдзя Ввсіля Быкава... Пакуль ехала дахады у маршрутцы, усю газету прачытыла ))

Справа - артыкул Сяргея Грышкевіча, каб маглі азнаёміцца :) 

Comments

( 10 камэнтароў — Пракамэнтаваць )
[info]iuzhyk wrote:
19 Чэр 2009 16:21 (UTC)
Ася, сардэчны дязякуй.
Яшчэ не чытаў. Зараз бягу глядзець "Бітву экстрасэнсаў" ))
Брат мне газету прынясе пад ноч (калі прынясе), так што скарыстаюся вашай старонкаю.
[info]asia_paplausk wrote:
19 Чэр 2009 16:29 (UTC)
:) калі ласачка
[info]valeriyg wrote:
19 Чэр 2009 18:21 (UTC)
"Яшчэ не чытаў. Зараз бягу глядзець "Бітву экстрасэнсаў" ))"

А-а-а, сорам Южыку!
[info]valeriyg wrote:
19 Чэр 2009 18:24 (UTC)
Блін, я думаў, Галубовіч ужо забыўся ці выкінуў...
Перачытаў - аж сорамна. Адны дурныя эмоцыі.
(Што значыць розніца між тым, што ты можаш паправіць за пяць хвілін, і тым, што раздрукавпана на паперы ды не ў адной тысячы...)

[info]asia_paplausk wrote:
19 Чэр 2009 20:07 (UTC)
сорамна за ваш артыкул? агf, суцэльныя эмоцыи. я таксама заўважыла )) але ці так гэта блага?..

[info]tsikhan wrote:
20 Чэр 2009 08:04 (UTC)
Я таксама думаў, што выкінулі.
Прынамсі я яго забракаваў рашуча.
Ну, але трэба ж нейкую палеміку падтрымліваць, нейкую зваротную сувязь.
Гэта ажыўляе газету.
[info]asia_paplausk wrote:
20 Чэр 2009 08:43 (UTC)
ціхан, а чаму вы (ты?) звольніліся адтуль?
[info]tsikhan wrote:
21 Чэр 2009 15:48 (UTC)
Я не звольніўся. Проста перайшоў на 0,25 стаўкі і цяпер магу сядзець не ў кабінеце, а дзе заўгодна.
Хоць і ў Глыбокім. Такі вось падарунак ад шэфаў (Карлюкевіча, Казлова і Галубовіча).
[info]valeriyg wrote:
20 Чэр 2009 18:43 (UTC)
Ды сёння таксама з гэтым згодзен. Сам газетчык, ведаю, што без гэтага - нельга. Бые сувязі, без эмоцыяў... Падстаўляцца не хацелася. Адна справа - ЖЖ, другая - газета.

( 10 камэнтароў — Пракамэнтаваць )

Profile

ася
[info]asia_paplausk
Ася Паплаўская
СучБелЛіт

Latest Month

Снж 2009
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Page Summary

Распрацавана LiveJournal.com