Папярэдні запіс | Наступны запіс
ехалі ў Гарошкаў. я сядзела з класным чалавечкам Ірай. мая добрая знаёмая па Вільні. балталі, рагаталі... зайшла размова пра ЖЖ. Ірышка сказала нешта кшталту: "Ой, няма часу на ЖЖ... і бла-бла-бла"... я такое чую ня першы раз. многія глядзяць на ЖЖ як на марнаваньне часу, на сеціўную залежнасьць і г.д.
я прывяла Іры 4 вельмі істотныя падзеі ў маім жыцьці, што адбыліся дзякуючы ЖЖ. Пасьля чаго яна сказала: "Ну, калі так, то канечне!"
1. Менавіта ў ЖЖ мне напісаў каментар Алесь Аркуш (
alesarkush ) з просьбай напісаць для Радыё Рацыі эсэ пра сучбелліт. Напісала, агучыла ў эфіры радыё. З таго часу сябруем з Алесем Аркушам. Двойчы езьдзіла да яго ў Полацак на Глінянага вялеса, пазнаёмілася зь яго жонкай, цікавым чалавекам і адухоўленым мастаком Тацянай Козік. Напісала інтэрв'ю для "Дзеяслова"... Да шмат чаго было :) І будзе
2. Напісаў мне неяк Анатоль Івашчанка (
viershnick ), каментар з просьбай напіаць рэцэнзію на зборнікі маладых аўтараў "Групавы партрэт з Бабай Броняй", "In Вільня veritas" у "Дзеяслоў"... Гэта была мая першая публікацыя ў найбуйнейшфм і найцікавейшым літаратурна-мастацкім часопісе краіны. Зараз я публікуюся ў "Дзеяслове" пастаянна.
3. Мінулай восеньню даслала мне Тамара Лісіцкая (
toma_lisitskaya ) ліст з прапановай прыйсьць ў студыю НЭТрадыё і даць гадзіннае інтэрв'ю :) Тады і прапанавала мне Тома праект "СучБелЛіт" на НЭТцы. 16 врасьня бягучага года я шчэ раз прыйшла ў студыю НЭТрадыё у госьці да Томы Лісіцкай у перадачу "ІМХО". Прыемна пагутарылі. А 30 верасьня я выйшла першы раз у эфір з аўтарскай передачай "СучБелЛіт"....
(амаль на ўсё дала спасылкі. калі цікава - пераходзьце)
ну як? ЖЖ - безсэнсоўная рэч, на якую шкада часу? ;)
я прывяла Іры 4 вельмі істотныя падзеі ў маім жыцьці, што адбыліся дзякуючы ЖЖ. Пасьля чаго яна сказала: "Ну, калі так, то канечне!"
Я распавяду пра 3 зь іх. Усе зьвязаныя зь сучаснай беларускай літаратурай:
1. Менавіта ў ЖЖ мне напісаў каментар Алесь Аркуш (
2. Напісаў мне неяк Анатоль Івашчанка (
3. Мінулай восеньню даслала мне Тамара Лісіцкая (
(амаль на ўсё дала спасылкі. калі цікава - пераходзьце)
ну як? ЖЖ - безсэнсоўная рэч, на якую шкада часу? ;)
- Настрой:
happy

Comments
мне, мабыць, пашанцавала.. ня ведаю, як сказаць
але як ёсьць. ня толькі я дзякуючы ЖЖ займела колькі праектаў )
дарэчы, "Дзеяслоў" №42 зьявіўся. ці ты ўжо ў курсе?..